«Як адбудаваць эфектыўную прэс-службу» (да 12 студзеня 2015 г.)
Навучальны курс 17 студзеня — 7 сакавіка 2015 года.
Для тых, хто хоча зрабіць твар сваёй арганізацыі больш пазнавальным, гатовы асвойваць беларускую медыя-прастору і не думае, што ведае пра піяр усё.
АДМЫСЛОВА ДЛЯ ДАДЗЕНАГА КУРСА:
— распрацаваная ўнікальная метадычная база;
— падрыхтаваныя практыкумы, максімальна набліжаныя да тых умоў, у якіх вы працуеце і будзеце працаваць у галіне PR;
— запрошаныя адны з лепшых прэсавых сакратароў-супрацоўнікоў прэсавых служб грамадскіх арганізацый краіны, а таксама вядомыя спецыялісты ў галіне PR.
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ:
— умець ствараць запатрабаваныя і якасныя прэс-рэлізы і інфармацыйныя матэрыялы для СМІ;
— наладжваць эфектыўнае супрацоўніцтва з неабходнымі сродкамі масавай інфармацыі;
— праводзіць брыфінгі і прэсавыя канферэнцыі;
— аптымальна працаваць у сацыяльных сетках, а таксама ўдала змагацца ў іх з тролінгам;
— планаваць сваю інфармацыйную дзейнасць на блізкую, сярэднюю і доўгатэрміновую перспектыву.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб, PR-спецыялісты, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных стасункаў з грамадствам.
АПІСАННЕ КУРСА:
Курс «Як адбудаваць эфектыўную прэс-службу» распачнецца 17 студзеня 2015 года і скончыцца 7 сакавіка 2015 года.
Складаецца з васьмі сесій.
Заняткі будуць праводзіцца ў Мінску раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.00.
Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе «Як адбудаваць эфектыўную прэс-службу» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «PR») да 12 СТУДЗЕНЯ 2015 ГОДА.
Ваша заяўка павінна змяшчаць:
1. Матывацыю ўдзелу ў серыі трэнінгаў.
2. Назву і пасаду ў арганізацыі, якую вы прадстаўляеце.
3. Вашы кантактныя дадзеныя (нумар тэлефона (-аў), электронны адрас, скайп).