МУС ініцыюе забарону доступу ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў са спіса абмежаванага доступу
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэзідэнцкую прэс-службу, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што наспела вострая неабходнасць карэкціроўкі заканадаўства, звязанага з інтэрнэт-дзейнасцю.
У прыватнасці, на яго думку, патрабуецца забарона доступу ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў, уключаных у спіс абмежаванага доступу.
Гэтая ініцыятыва МУС была агучана на нарадзе па пытаннях супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў 4 снежня ў Мінску.