Штрафы-2014: з журналістаў і распаўсюднікаў спагналі ўжо каля 100 млн рублёў (АБНОЎЛЕНА)
Па арт. 22.9 ч.2 КаАП журналістаў аштрафавалі на агульную суму 52 млн 050 тыс. рублёў, распаўсюднікаў – на суму 25 млн 500 тыс. рублёў, па арт. 23.34 КаАП журналістаў – на суму 21 млн 450 тыс. рублёў.
АРТ. 22. 9 Ч.2 КаАП (“НЕЗАКОННЫ ВЫРАБ І РАСПАЎСЮД ПРАДУКЦЫІ СМІ”). ЖУРНАЛІСТЫ:
Алесь Дзянісаў (красавік 2014 г.) Суд Ленінскага раёна г. Гродна, суддзя Юрый Казакевіч. Штраф 4 млн 500 тыс. рублёў (30 базавых велічынь) за журналісцкую дзейнасць на карысць тэлеканала “Белсат”.
Алесь Залеўскі (май 2014 г.) Карэліцкі раённы суд. Штраф 4 млн 500 тыс. рублёў (30 базавых велічынь) за журналісцкую дзейнасць на карысць тэлеканала "Белсат".
Андрэй Мялешка (чэрвень 2014 г.) Суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна, суддзя Дзмітрый Кедаль. Штраф 4 млн 500 тыс. рублёў (30 базавых велічынь) за журналісцкую дзейнасць на карысць “Беларускага Радыё Рацыя”.
Марына Маўчанава (верасень 2014 г.) Суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска, суддзя Наталля Чарапуха. Штраф 4 млн 800 тыс. рублёў (32 базавыя велічыні) за журналісцкую дзейнасць на карысць тэлеканала “Белсат”.
Андрэй Мялешка (кастрычнік 2014 г.). Гродзенскі раённы суд, суддзя Ганна Лявусік. Штраф 5 млн 250 тыс. рублёў (35 базавых велічыняў) за журналісцкую дзейнасць на карысць “Беларускага Радыё Рацыя”.
Аляксандр Буракоў (кастрычнік 2014 г.). Суд Ленінскага раёна г. Магілёва, суддзя Алена Волкава. Штраф 6 млн рублёў (40 базавых велічыняў) за журналісцкую дзейнасць на карысць рускай службы “Нямецкай хвалі”.
Андрэй Мялешка (снежань 2014 г.). Суд Ленінскага раёна г. Гродна, суддзя Юрый Казакевіч. Штраф 6 млн рублёў (40 базавых велічыняў) за журналісцкую дзейнасць на карысць “Беларускага Радыё Рацыя”.
Алесь Залеўскі (снежань 2014 г.). Суд Слонімскага раёна, суддзя Андрэй Ліхач. Штраф 6 млн рублёў (40 базавых велічыняў) за журналісцкую дзейнасць на карысць тэлеканала “Белсат”.
Тамара Шчапёткіна (снежань 2014 г.). Суд Бярозаўскага раёна, суддзя Наталля Вакульчык. Штраф 4 млн 500 тыс рублёў (30 базавых велічыняў) за журналісцкую дзейнасць на карысць “Беларускага Радыё Рацыя”.
Алесь Ляўчук (снежань 2014 г.). Суд Ленінскага раёна Брэста. Штраф 6 млн рублёў (40 базавых велічыняў за журналісцкую дзейнасць на карысць тэлеканала “Белсат”.
Агульная сума вынесеных па стане на 28.12.2014 штрафаў ЖУРНАЛІСТАМ па арт. 22. 9 ч.2 КаАП – 52 млн 050 тыс. рублёў.
Выкліку ў суд яшчэ чакаюць Аліна Літвінчук.
Усяго цягам гэтага года ГА “БАЖ” налічыў 13 выпадкаў узбуджэння адміністрацыйных справаў у дачыненні да журналістаў па арт. 22.9 ч. 2 КаАП: акрамя вышэйпералічаных, у гэтым шэрагу – справы Аляксандра Буракова, Міхаіла Аршынскага, Віталя Сямашкі, спыненыя з-за сканчэння тэрміну даўніны.
АРТ. 22. 9 Ч.2 КаАП (“НЕЗАКОННЫ ВЫРАБ І РАСПАЎСЮД ПРАДУКЦЫІ СМІ”). РАСПАЎСЮДНІКІ:
Уладзімір Шульжыцкі (красавік 2014 г.). Смаргонскі раённы суд. Штраф 3 млн рублёў за распаўсюд маланакладнага бюлетэня «Смаргонскі грак».
Георгій Станкевіч (красавік 2014 г.). Бешанковіцкі раённы суд, суддзя Наталля Рэут. Штраф на 7 млн 500 тыс. рублёў (50 базавых велічыняў) за распаўсюд самвыдатаўскай газеты “Крывінка”.
Ігар Барысаў (жнівень 2014 г.). Магілёўскі раённы суд, суддзя Станіслаў Леўчанка. Штраф 4 млн 500 тыс. рублёў (30 базавых велічыняў) за распаўсюд (перавозка на асабістым аўтамабілі) газеты “Наш Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”.
Таццяна Сячко (жнівень 2014 г.). Суд Аршанскага раёна і г. Орша, суддзя Алеся Дранькова. Штраф 6 млн рублёў (40 базавых велічыняў) за распаўсюд улётак пра “Народны рэферэндум” (суд палічыў улёткі “прадукцыяй СМІ”).
Вольга Крапоціна (верасень 2014 г.). Суд Ленінскага раёна г. Гродна, суддзя Дзмітрый Бубенчык. Штраф 4 млн 500 тыс. рублёў (30 базавых велічыняў) за распаўсюд улётак з заклікам вярнуць Крым Украіне (суд палічыў улёткі “прадукцыяй СМІ”).
Агульная сума вынесеных па стане на 18.12.2014 штрафаў РАСПАЎСЮДНІКАМ па арт. 22. 9 ч.2 КаАП – 25 млн 500 тыс. рублёў.
АРТ. 23.34 КаАП (“ПАРУШЭННЕ ПАРАДКУ АРГАНІЗАЦЫІ АЛЬБО ПРАВЯДЗЕННЯ МАСАВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ”). ЖУРНАЛІСТЫ ПРЫ ВЫКАНАННІ ПРАФЕСІЙНЫХ АБАВЯЗКАЎ І ЎДЗЕЛЬНІКІ ФОТАСЕСІІ “СТАНЕМ ЗА ЖУРНАЛІСТЫКУ!”:
Міхал Карневіч (лістапад 2014 г.). Суд Ленінскага раёна г. Гродна, суддзя Алена Пятрова. Штраф 2 млн 250 тыс. рублеў (15 базавых велічыняў) за знаходжанне побач з удзельнікамі акцыі памяці.
Зміцер Казакевіч (лістапад 2014 г.) Суд Чыгуначнага раёна г. Віцебска, суддзя Алена Цыганкова. Штраф 3 млн рублёў (20 базавых велічыняў) за фатаграфаванне на фоне гарадскога графіці з папяровымі птушкамі і клеткамі ў руках.
Алена Сцяпанава (лістапад 2014 г.) Суд Чыгуначнага раёна г. Віцебска, суддзя Дзяніс Губанаў. Штраф 3 млн рублёў (20 базавых велічыняў) за фатаграфаванне на фоне гарадскога графіці з папяровымі птушкамі і клеткамі ў руках.
Алена Шабуня (лістапад 2014 г.). Суд Чыгуначнага раёна г. Віцебска, суддзя Дзяніс Губанаў. Штраф 2 млн 700 тыс. рублёў (18 базавых велічыняў) за фатаграфаванне на фоне гарадскога графіці з папяровымі птушкамі і клеткамі ў руках.
Таццяна Севярынец (лістапад 2014 г.) Суд Чыгуначнага раёна г. Віцебска, суддзя Алена Цыганкова. Штраф 3 млн 750 тыс. рублёў (25 базавых велічыняў) за фатаграфаванне на фоне гарадскога графіці з папяровымі птушкамі і клеткамі ў руках.
Кастусь Мардзвінцаў (лістапад 2014 г.) Суд Чыгуначнага раёна г. Віцебска, суддзя Алена Цыганкова. Штраф 3 млн рублёў (20 базавых велічыняў) за фатаграфаванне на фоне гарадскога графіці з папяровымі птушкамі і клеткамі ў руках.
Павел Левінаў (снежань 2014 г.) Суд Чыгуначнага раёна г. Віцебска, суддзя Алена Цыганкова. Штраф 3 млн 750 тыс рублёў (25 базавых велічыняў) за фатаграфаванне на фоне гарадскога графіці з папяровымі птушкамі і клеткамі ў руках.
Агульная сума вынесеных па стане на 18.12.2014 штрафаў па арт. 23.34 КаАП – 21 млн 450 тыс. рублёў (каля 1500 еўра).