Кнігарня «ЛогвінаЎ» апячатаная. Ідзе «падатковая праверка»
Як паведамілі прадстаўнікі папулярнай кнігарні, да іх прыйшла пазапланавая фінансавая праверка падатковых служб. Са словаў супрацоўнікаў кнігарні, праверка была арганізаваная на замову Міністэрства інфармацыі.
Прычым кнігарню на час праверкі апячаталі, яна не працуе. Гэта нешта выключнае пры падобных працэдурах.
«Мае месца пэўнае парушэнне. Ёсць падставы — указ №510. Кіраўніцтва арганізацыі ведае, ім выстаўлена патрабаванне прад’явіць дакументы. Праверка будзе цягнуцца да 3 дзён»,
— паведаміла начальнік інспекцыі МПЗ Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Брачкоўская.
Летась Міністэрства інфармацыі забрала ў выдавецтва «Логвінаў» выдавецкую ліцэнзію за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».
На гэтую ж тэму:
Опечатан книжный магазин издательства "Логвинов". Проводится налоговая проверка
Ігар Логвінаў: Гэтая праверка кнігарні — стандартная працэдура