Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу п’ес Станіслава Выспяньскага

Будзьма разам!
2 снежня. Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу п’ес Станіслава Выспяньскага

Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу п’ес драматурга Станіслава Выспяньскага “Вяселле” і “Варшавянка”. На прэзентацыі акторы Купалаўскага тэатра разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага. 2 снежня. Рэпетыцыйная сцэна Купалаўскага тэатра (Энгельса, 7). Пачатак а 18. Уваход – вольны, без квіткоў і запрашальнікаў .

Імпрэза адбываецца ў межах “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”.