Міжнародная федэрацыя журналістаў таксама заступілася за віцебскіх калег
МФЖ асуджае абвінавачанні, выстаўленыя міліцыяй журналістам у Віцебску за фотасесію да 5 лістапада.“Гэтая справа ставіць пад яшчэ большы сумнеў свабоду СМІ ў Беларусі, дзе і так павага да правоў журналістаў вызначаецца нізкімі рэйтынгамі”, – адзначае арганізацыя.
“Мы падтрымліваем нашых калег у Беларусі і заклікаем беларускія ўлады неадкладна зняць гэтыя абвінавачанні”, – заявіў намеснік генеральнага сакратара МФЖ Энтані Белангер.
“Такія дзеянні робяць сумны напамін пра неабходнасць правядзення такіх кампаній, як “Станем за журналістыку” – каб падтрымаць журналістаў, якіх пераследуюць за прафесійную дзейнасць, а таксама заклікаць улады паважаць правы гэтых працаўнікоў у іх пошуку праўды,” – адзначыў прэзідэнт ЕФЖ Могенс Бліхер-Б’ерэгард.