Якія змены варта было б унесці ў Кодэкс журналісцкай этыкі ГА “БАЖ”?
Выказвайцеся ў каментарах!
Адзін з асноўных дакументаў, якімі “самакіруецца” ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у сваёй працы, – гэта прыняты ў 2006 г. на з’ездзе ГА “БАЖ” Кодэкс журналісцкай этыкі.
Безумоўна, дакумент, якому хутка споўніцца 10 гадоў, патрабуе абнаўлення і адпатацыі да новых умоваў працы – найперш звязаных з развіццём інтэрнэту. У гэтым накірунку ўжо працуюць эксперты, але вельмі каштоўнымі былі б і парады грамадскасці, – лічаць у Камісіі па этыцы ГА “БАЖ”.
Калі ў вас ёсць прапановы – калі ласка, дзяліцеся імі ў каментарах пад гэтым матэрыялам, а таксама ў фэйсбуку. Усе прапановы будуць перададзеныя ў Камісію па этыцы для разгляду і апрацоўкі.
Інтэрв'ю са старшынём Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Анатолем Гуляевым – найбліжэйшым часам на нашым сайце.
Кодэкс журналісцкай этыкі (Прыняты ў 2006 годзе на з'ездзе БАЖ)
Палажэнне Пра Камісію па этыцы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (+ ПАСТАНОВЫ КАМІСІІ)