Дзявочнік у Цёткі

Будзьма разам!
Пачатак: 21.11 (18:00)
Бібліятэка Цёткі
(Мінск, Талбухіна, 12а; ст. м. Парк Чалюскінцаў)

21 лістапада (пятніца) мінская Бібліятэка імя Цёткі і Паэтычны тэатр АРТ. С.
запрашаюць на вечарыну, у якой удзельнічаюць толькі дзяўчаты. У праграме:
паэзія — Аксана Спрынчан і Віка Трэнас, музыка — Вольга Акуліч і Наталля Нікіціна.
Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Хлопцы сярод гледачоў вітаюцца!