“Рэпарцёры без межаў” заступаюцца за беларускіх фрылансераў
“Рэпарцёры без межаў” асуджаюць нарастаючую кампанію пераследу і запалохвання беларускіх журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ: колькасць ператрусаў, штрафаў і папярэджанняў расце напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў, адзначае арганізацыя.
“Рэпарцёры” згадваюць справы Алеся Залеўскага, Андрэя Мялешкі, Аляксандра Буракова і іншых. Арганізацыя нагадвае, што пераслед адбываецца на фоне сістэматычных адмоваў у акрэдытацыі некаторым СМІ, вымушаным працаваць з-за мяжы. Менавіта супрацоўніцтва з такімі СМІ пераважна і пераследуецца паводле артыкула 22.9 Адміністратыўнага кодэкса, – падкрэсліваюць “Рэпарцёры”.
Каментары: