Заўтра – міжнародная канферэнцыя “Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі”


Міжнародная няўрадавая арганізацыя “Penal Reform International”, РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Міжканфесійная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне” і Інфармацыйны цэнтр Савета Еўропы 13-14 лістапада запрашаюць журналістаў на міжнародную канферэнцыю “Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі”.

У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады і недзяржаўных арганізацый, рэлігійныя дзеячы, навукоўцы і эксперты з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.

Гатэль “Манастырскі”, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6 (за Кафедральным саборам Святога Духа), 10:00.

У працы канферэнцыі запланаваныя чатыры сесіі:

Сесія 1: Прэзентацыя вынікаў рэалізацыі праграмы "Прасоўванне адмены смяротнага пакарання і развіццё альтэрнатыў дадзенаму пакаранню, якія паважаюць міжнародныя стандарты правоў чалавека, у Рэспубліцы Беларусь"

Сесія 2: Права на жыццё: рэлігійны і свецкі светапогляд

Сесія 3: Крымінальнае пакаранне ў святле сучасных прынцыпаў крымінальнай палітыкі

Сесія 4: Забеспячэнне правапарадку і фармаванне грамадскай думкі

Таксама 13 лістапада ў 14:30 ў межах канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў журналісцкага конкурсу “Абяры жыццё”.

Самы апошні варыянт праграмы
Спампаваць (239.96 КБ)