Новы выпуск электроннага бюлетэня “СМІ ў Беларусі” – на нашым сайце


Справаздача “Становішча ў сферы СМІ ў ліпені-жніўні 2014 г.” даступная на беларускай, рускай і англійскай мовах.

“Найбольшую заклапочанасць у гэты перыяд выклікалі:

-працяг ціску з боку ўладаў на журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ;

-стварэнне рэспубліканскай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў экстрэмізму;

-блакаванне і ўзломы сайтаў і пераслед інтэрнэт-актывістаў”, - адзначаецца ў бюлетэні.

У справаздачы даецца падрабязнае апісанне прыкладаў, а таксама статыстычныя дадзеныя адносна колькасці зарэгістраваных у Беларусі СМІ.