У Мінску прайшла вечарына памяці Веранікі Чаркасавай (АБНОЎЛЕНА + НОВЫЯ ФОТА)


Імпрэза, якую ладзіла ГА “Беларуская асацыяцыя жуналістаў”, гэтым разам праходзіла ў не зусім звыклым фармаце: пра журналістку гаварылі не столькі сябры, калегі і сваякі, колькі музыкі – Лявон Вольскі, Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў, Алесь Дзянісаў. Многія з іх былі ў свой час героямі яе матэрыялаў, бо Вераніка шмат пісала і пра музыку.

Вольскі, Кулінковіч, Памідораў, Дзянісаў. Відэа з канцэрта памяці Веранікі Чаркасавай

На пачатку мерапрыемства, што праходзіла ў сталічнай галерэі “Ў”, гасцям прэзентавалі зняты ў гэтым годзе дакументальны фільм “Таямніца следства. P.S” , які даследуе адну з версій забойства – гэтак званы “іракскі след”. (Нагадаем, што гэтая ж версія вылучалася ў журналісцкім расследаванні Сяргея Сацука “Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой?”) Прэзентаваў фільм яго аўтар – беларускі кінадакументаліст Леанід Міндлін.


Маці Веранікі - Дзіяна Чаркасава


Айчым Веранікі - Уладзімір Мялешка

Уся другая частка імпрэзы была аддадзена музыцы. Перад кожным выступам гучалі ўрыўкі з артыкулаў Веранікі, сабраных у кнізе “Чырвоным па белым”. Зборнік яе найлепшых артыкулаў упершыню пабачыў свет у 2005 годзе, а напярэдадні 10-й гадавіны забойства журналісткі быў перавыдадзены.

Госці імпрэзы паслухалі “дарожныя нататкі” Веранікі з паездкі на фестываль “Басовішча”, дзе яна пазнаёмілася з Аляксандрам Памідоравым, паўсміхаліся досціпам інтэрв’ю з Аляксандрам Кулінковічам. А пасля поўнага тонкай самаіроніі і рамантыкі артыкула “Небо. Самолёт. Девушка” па-новаму прагучала песня Лявона Вольскага “Паветраны шар”.

Ніка заўсёды захоўвала пэўную “адстароненасць”, што спрыяла аб’ектыўнасці яе матэрыялаў, – заўважыў Аляксандр Памідораў. На яго думку, кніга “Чырвоным па белым” сапраўды заслугоўвала перавыдання, бо ў ёй шмат каштоўных назіранняў і важных дэталяў цэлай эпохі, якая адыходзіць.

Аляксандр Кулінковіч прыгадаў журналістку як вельмі цікаўнага і нераўнадушнага суразмоўцу “з сумнымі вачыма”. “Хаця Ніка не падалася мне сумным чалавекам”, – зазначыў музыка. 

Лявон Вольскі адзначыў здольнасць Веранікі стварыць утульную і нязмушаную атмасферу падчас інтэрв’ю – якасць, уласцівую далёка не ўсім журналістам.


Алесь Дзянісаў (Гродна) адным з першых пагадзіўся ўзяць удзел у імпрэзе.

Вечарына памяці сабрала некалькі дзесяткаў чалавек – блізкіх сваякоў, сяброў, калег, герояў матэрыялаў Веранікі, укладальнікаў зборніка яе артыкулаў. На імпрэзе прысутнічалі Вольга Рыгораўна і Святлана Завадскія

 

На гэтую тэму:

"Простыя словы" для Вероники Черкасовой: в Минске прошел вечер памяти убитой журналистки

Памяці Веранікі Чаркасавай

Читать полностью:  http://news.tut.by/society/420671.html

На вечере памяти Вероники Черкасовой играли легенды белорусского рока

Журналісты наведалі магілу Веранікі Чаркасавай

Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой?

Следства па справе аб забойстве Веранікі Чаркасавай па-ранейшаму прыпынена (Абноўлена, фота)

Следчы камітэт адказаў БАЖ наконт загінулых журналістаў