Журналісты наведалі магілу Веранікі Чаркасавай
Калегі і родныя наведалі магілу забітай дзесяць год таму беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай. Запаліўшы свечкі і ўсклаўшы кветкі, яны ўшанавалі памяць Веранікі хвілінай маўчання і ўзгадалі яе добрымі словамі.
Фота Барыса Гарэцкага
– Забойства Веранікі– гэта жахлівая трагічная падзея, якая назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю беларускай журналістыкі пад чорным колерам, – гаворыць Аляксандр Старыкевіч, галоўны рэдактар газеты “Салідарнасць”, дзе ў апошнія гады працавала Чаркасава.
– Відавочна, што ўлады не былі зацікаўленыя ў тым, каб знайсці забойцаў Веранікі. Спачатку яны спрабавалі ўскласці віну на сваякоў, потым – проста згубілі інтарэс да справы аб забойстве Чаркасавай, хоць шэраг версій яны проста павінны былі б адпрацаваць. Усё гэта паказвае, што гэта было не проста забойства, і ўлады не былі зацікаўленыя ў яго раскрыцці.
Сама ж Вераніка была адным з самых таленавітых беларускіх журналістаў. Яна пісала галоўным чынам пра людзей. Людскія гісторыі, звычайныя і незвычайныя адначасова. Але яна не сыходзіла і ад палітычных матэрыялаў. Хоць і рэдка, але вельмі трапна яна калола ўладу сваімі артыкуламі, – дадае Старыкевіч.
Фота Барыса Гарэцкага
Следчыя органы заяўляюць, што расследаванне справы па-ранейшаму прыпынена “ў сувязі з невысвятленнем асобы, падлягаючай прыцягненню да крымінальнай адказнасці”. Пра гэта прэс-службе ГА “БАЖ” заявіў 16 кастрычніка галоўны інспектар па інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта па г. Мінску Аляксандр Герасімаў. “Версіі следства не абавязана вам казаць. У расследаванні мы не адкрываем звестак пра следчых, якія вядуць справу”, – дадаў сп. Герасімаў.
Першапачаткова, пачынаючы з 2004 года, справу расследавала пракуратура г. Мінска. З моманту стварэння Следчага камітэта ў 2012 годзе яе перадалі гэтай установе.
Да жалобнай даты з дапамогай беларускіх праваабарончых арганізацый быў перавыдадзены зборнік найлепшых публікацый Веранікі “Красным по белому”, які ўпершыню пабачыў свет у 2005 годзе.
Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой? (Журналісцкае расследаванне)
«Таямніца следства. P.S.», дак. фільм
Десять лет назад была зверски убита журналистка Вероника Черкасова, преступник до сих пор не найден