Прэзентацыя кнігі “Кому нужна смертная казнь”

Прэс-служба БАЖ
Запрашаем у офіс ГА “БАЖ” 9 кастрычніка на прэзентацыю кнігі “Кому нужна смертная казнь”

Кніга выдадзена ў межах праекту за адмену смяротнага пакарання “Таму што мы людзі!”, які пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза рэалізуе міжнародная арганізацыя Penal Reform Internetional, РПГА “БХК” і іншыя аб’яднанні.

Кніга ўяўляе сабой зборнік матэрыялаў і гісторый, а таксама ўключае статыстычную інфармацыю адносна прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і перспектываў яе адмены.

«Усе аргументы “за” ці “супраць" смяротнага пакарання павінны засноўвацца на ўсведамленні складанасці і неадназначнасці гэтай праблемы. Пра гэта, уласна кажучы, гэта кніга. Кожны з нас мае сваё меркаванне па гэтым няпростым пытанні. Хтосьці абапіраецца на палітычныя, рэлігійныя погляды, меркаванне вядомых філосафаў і мысляроў, хтосьці – на свой досвед, а хтосьці абыякава ідзе за меркаваннем большасці.

Стаўленне да яго стала мяжой, якая падзяляе прыхільнікаў і супернікаў смяротнага пакарання на два лагеры па светапоглядных і ідэалагічных пазіцыях. Таму, выказваючыся за смяротнае пакаранне ці супраць яго, мы характарызуем не толькі праблему, але і ўласную асобу», – гаворыцца у прадмове да кнігі, укладальнікам якой выступіў Валерый Філіпаў.

Валеры Філіпаў – адзін з першых праваабаронцаў, якія пачалі займацца праблемай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. Пад рэдакцыяй Філіпава выйшлі ўжо тры выданні, прысвечаныя праву на жыццё... http://baj.by/be/node/26487

Прэзентацыя адбудзецца ў чацвер 9 кастрычніка, напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання а 18:00 ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г.Мінск, вул.Камсамольская д.7 офіс.32)

Уваход у офісны будынак праз цэнтр прыгажосці “Body Jazz”

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах 8029 3440310 (аўтар), 8029 1267098 (офіс ГА “БАЖ”)