"Кошт Урада" у Гродна
На сустрэчу з журналістамі і жыхарамі Гродна запрашае каманда "Кошт Урада"
Удзельнікі праекта "Кошт Урада" запрашаюць на сустрэчу ўсіх, хто цікавіцца дзяржаўнымі, а значыць, і нашымі фінансамі. Калі вы думаеце, што ад вашых падаткаў нічога не залежыць, не звяртаеце ўвагі, колькі падаткаў плаціць за вас наймальнік, калі вы ўпэўнены, што разабрацца ў гэтым складана і сумна, на сустрэчы вас пераканаюць, што гэта не так.
Стваральнікі сайта www.koshturada.by гатовы распавесці, як знаходзіць патрэбную вам інфармацыю аб даходах і выдатках дзяржаўнага бюджэту, як адрозніваюцца плануемае і фактычнае выкананне бюджэту, колькі часу ў год мы працуем на дзяржаву, а колькі на сябе асабіста. Журналістам дапамогуць навучыцца выкарыстоўваць розныя інструменты сайта ў іхнай працы.
А ўсім ахвотным даведацца, якія рэсурсы знаходзяцца ў распараджэнні дзяржавы, як яны ўплываюць на нашу сучаснасць і будучыню, колькі ў гэтым годзе вы ўнеслі на міліцыю, а колькі – на абарону, колькі ў дзень вы працуеце на сябе, а колькі – на агульную скарбонку ў выглядзе дзяржаўнага бюджэту, удзельнікі сустрэчы гатовы патлумачыць, адкуль бяруцца і куды накіроўваюцца грошы ў нашай краіны.
Сустрэча адбудзецца 8 кастрычніка а 17:00 па адрасе: г.Гродна, вул.Будзенага 48а, першы паверх