Грамадскія слуханні па рэформе медыцыны
Беларуская медыцына патрабуе рэформаў. Яе праблемы вядомыя: якасць абслугоўвання, даступнасць... Што трэба зрабіць для змянення сітуацыі і як, мы абмяркуем разам з экспертамі - лекарамі Андрэем Вітушкам, Змітром Салошкіным, Іванам Шэгам, Наталляй Шкадун, а таксама іх пацыентамі.
Дыскусія пройдзе у межах вераснёўскага цыклу грамадскіх слуханняў паводле першага пытання з парадку дня “Народнага рэферэндуму”.
Яно гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”
Слуханні па рэформе медыцыны пройдуць 30 верасня ў 18.00 на сядзібе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3).