Прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча «Мова» ў Мінску
Прэзентацыя беларускамоўнай версіі рамана Віктара Марціновіча «Мова» пройдзе 29 верасня ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці 58/6). Віктар Марціновіч раскрые сакрэты трыядаў і адкажа на пытанні прысутных, а Ганна Хітрык і Павал Харланчук ужывуцца ў ролі генералаў і кантрабандыстаў. Вядоўцам мерапрыемства будзе Усевалад Сцебурака. Спецыяльныя госці – Лідзія Міхеева і Міхаіл Баярын.