Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Гродне і прэзентацыя яго кнігі

Наша Ніва
Праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека выступіць перад гарадзенцамі а 18.00 па адрасе: Будзённага, 48а (асобны будынак, былы домік консула).

Алесь Бяляцкі прэзентуе таксама свае турэмныя нататкі праваабаронцы, якія сёлета выйшлі асобнай кнігай «Іртутнае срэбра жыцьця».

Сустрэча публічная, уваход вольны, запрашаем усіх ахвотных.