Сустрэча з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам: дысідэнцтва ў БССР, карная псіхіятрыя, правы чалавека

spring96.org


Мерапрыемства адбудзецца ў Магілёве 16 верасня ў 18-00 у грамадскім цэнтры “Кола” па зав. Чкалава,16.

Падчас сустрэчы Анатоль Сідарэвіч раскажа пра зараджэнне нацыянальнага дэмакратычнага руху ў канцы 80-х гадоў, дэсідэнства ў БССР і карную псіхіятрыю.

Акрамя таго гісторык раскажа пра стаўленне сацыял-дэмакратаў да правоў чалавека.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Анатоль Сідарэвіч – гісторык, публіцыст, літаратурны крытык і палітык. Адзін з заснавальнікаў сучаснай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), аўтар праграмы партыі. У часы БССР за сваё іншадумства пераследваўся савецкай уладай.
http://spring96.org/be/news/73160