Беларускі калегіюм запрашае студэнтаў!
Беларускі калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
— журналістыка: падставовы курс,
а таксама
спэцкурс Андрэя Лянкевіча па фатаграфіі,
журналісцкія практыкумы (культурніцкая аналітыка і інтэрнэт-журналістыка),
сэмінар па палітычнай тэорыі «Інстытуты і палітыка»,
перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 27 кастрычніка 2014 года.
Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2014 года.
Умовы паступленьня чытайце тут.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com, facebook.com/belcollegium