Міжнародная навуковая канферэнцыя “Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі”
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем 26-27 верасня на Міжнароднкю навуковую канферэнцыю “Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі”, арганізаваную Беларускім архівам вуснай гісторыі (nashapamiac.org).
Юбілеі важных гістарычных падзей часта становяцца каталізатарам правядзення новых даследаванняў і пераасэнсавання ведаў пра мінулае. Спадзяемся, што не стане выключэннем і 75-годдзе вайсковай аперацыі Чырвонай арміі супраць Польшчы ў верасні 1939 г. Тагачасныя ваенна-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне савецкая гістарыяграфія ацэньвала як “уз’яднанне братніх народаў”, а шматлікія еўрапейскія даследчыкі характарызавалі як “акупацыю” або чарговы “падзел Польшчы”. Праблема ацэнкі падзеяў восені 1939 г. і іх наступстваў застаецца ў цэнтры навуковых і грамадскіх дыскусій: Якое значэнне гэтыя падзеі мелі для Беларусі і яе суседзяў? Як стасуецца бясспрэчная нацыянальная значнасць “уз’яднання” для гісторыі Беларускай дзяржавы з ацэнкай гэтых падзей з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцяў?
Адказы на гэтыя пытанні патрабуюць ад даследчыкаў новага прачытання традыцыйных гістарычных крыніц і выкарыстання новых. Даволі цікавыя вынікі дае спроба выйсці па-за межы архіваў і бібліятэк і звярнуцца да вусных успамінаў сведкаў тагачасных падзей. Менавіта таму ў цэнтры ўвагі нашай канферэнцыі знаходзіцца таксама праблематыка вуснай гісторыі. Апошняя дазваляе ўбачыць той вобраз сацыяльных і палітычных пераменаў восені 1939 – вясны 1941 г., які захавала памяць сведкаў.
Мерапрыемства адбудзецца 26-27 верасня 2014 г. па адрасе: вул. Фабрыцыюса, 4 (Бізнэс-клуб Imaguru)
Тэлефоны кантактных асобаў: +375 29 331-82-88 (Ганна), +375 29 3583184 (Павел)