Стыпендыя "СМІ - пасярэднік паміж народамі" (Да 1 лістапада)
Фонд імя Роберта Боша і Берлінская школа журналістыкі запрашае маладых журналістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы правесці тры месяцы ў Германіі. Падаваць заяўку на ўдзел у праграме могуць журналісты з Беларусі, Балгарыі, Харватыі, Польшчы, Румыніі, Славеніі, Чэхіі, Украіны і Венгрыі, а таксама Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Косава, Македоніі, Чарнагорыі і Сербіі.
Навучанне і праца ў Берліне з 1 сакавіка па 31 мая 2015 года ўключаюць:
- у першы месяц пашырэнне кампактных ведаў пра Германію, адносіны паміж краінамі і агульныя перспектывы ў ЕС — у форме размоў, дакладаў і сустрэч на месцы
- наступныя два месяцы — практыка ў адным са СМІ нямецкай сталіцы — газеце, радыё ці тэлебачанні — у залежнасці ад кваліфікацыі і прапаноў. Стыпендыяты пазнаёмяцца з працоўнымі буднямі нямецкіх калег і атрымаюць статус «часовых карэспандэнтаў» у Берліне. Яны атрымаюць магчымасць рыхтаваць матэрыялы як для нямецкай рэдакцыі, так і для рэдакцыі на радзіме.
Стыпендыяты атрымліваюць:
- стыпендыю ў памеры 1.100 еўра штомесяц
- куратара ў нямецкай рэдакцыі
- дапамогу ў пошуках жылля ў Берліне на час практыкі
Умовы ўдзелу:
- стаж працы ў журналістыцы
- добрае валоданне нямецкай мовай.
Бланкі для заявак і далейшую інфармацыю аб праграме вы знойдзеце на старонцы: www.medien-mittler.de
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістапада 2014 года.
Сумоўе па выніках адбору пройдзе напрыканцы лістапада.