Украінскі мітрапаліт узнагародзіў журналіста Еўрарадыё
Зміцер Лукашук атрымаў грамату
Адпаведны ўказ падпісаў мітрапаліт Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі Антоній. У ім адзначаецца, што зроблена гэта на 500-я ўгодкі "перамогі Беларуска-украінскага войска над маскоўскімі захопнікамі пад Оршай". Мітрапаліт Антоній адначыў "ахвярную працу па асвятленні падзей Рэвалюцыі Годнасці, барацьбы ўкраінскага народу з вайсковай агрэсіяй Расійскай Федэрацыі".