Творчая сустрэча з Янушам Парулісам у ягоным прыватным музеі

Будзьма разам!
Пачатак: 07.09 (18:30)
музей Януша Паруліса
(Гродна, вул. Лермантава, 2)

7 верасня вядомы калекцыянер раскажа пра жыццё гарадзенскіх рэстаранаў і пакажа цэлую калекцыю кілішкаў, з якіх выпівалі розныя пакаленні гараджан.

Запрашаем на чарговае мерапрыемства ў рамках серыі сустрэч, прысвечаных гарадской культуры Гародні.

Як час змяняў гарадзенскія творчыя супольнасці, а супольнасці – гарадскую прастору? Калі няма андэграўнду, якая сіла прымушае творцаў біцца за важныя каштоўнасці? Як культура і субкультура дапамагаюць ствараць “душу і цела” горада?

Гэтым разам размова пойдзе на досыць пікантную тэму – культуру піцця жыхароў горада пасля вайны. Запрашаем усіх цікаўных 7 верасня ў 18.30 у прыватны музей Януша Паруліса (вул. Лермантава, 2).