Фестываль “У госці да Лепельскага Цмока”



Шчыра запрашаем на фестываль беларускай міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”, які адбудзецца 7 верасня ў Лепельскім гарадскім парку!

Цмок падрыхтаваўся спраўна! Вас чакаюць творчыя майстэрні, музычна-этнаграфічныя праграмы, пазнавальныя віктарыны з адметнымі прызамі, забаўкі для дзетак і нават навукова-практычная канферэнцыя для больш сур’ёзных аматараў міфалогіі!

На замову Лепельскага Цмока Андрусь Такінданг намалюе радасныя шаржы кожнаму ахвочаму!

А з музычнай праграмай фестываль наведаюць: ансамбль народнай музыкі, песні і танца “Рэй”, тэатр старажытнай культуры “Яварына”, гурты “Рокаш” і “Рэха”.

Лепельскі Цмок чакае гасцей!

Цмокі паляпшаюць жыццё! ;)