Radio France Internationale ўпершыню атрымала акрэдытацыю ў Беларусі


Міністэрства замежных спраў Беларусі прыняло рашэнне выдаць сталую гадавую акрэдытацыю журналісту выдання Генадзю Шарыпкіну.

Пра гэта прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” паведаміў сам акрэдытаваны журналіст.

Міжнароднае французскае радыё (Radio France Internationale — RFI) — парыжская міжнародная радыёстанцыя. Яго аўдыторыя — 36 мільёнаў чалавек. RFI разам з тэлеканалам France 24 уваходзіць у холдынг France Media Monde. Радыёвяшчанне на рускай мове вядзецца ў Францыі з 1937 года. У 1973 годзе вяшчанне на рускай мове вяло дзяржаўнае радыё ORTF. Пасля кароткага перапынку і рэформы Радыё Францыі ў 1983 годзе на RFI было створана дзесяць службаў іншамоўнага вяшчання, у тым ліку руская.

RFI у лічбах:
• 36 мільёнаў сталых слухачоў
• 4 мільёны наведванняў інтэрнэт-сайта ў дзень
• 393 гадзіны вяшчання на французскай і замежных мовах у тыдзень
• 170 рэтранслятараў у 74 краінах - на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама праз кабельныя сеткі і ў Інтэрнэце.
• 30 спадарожнікаў, якія пакрываюць 5 кантынентаў свету