«Свабодны інтэрнэт: агляд заканадаўства і практыкі»
Дайджэст «E-Lawtrend», прысвечаны глабальным тэндэнцыям у развіцці інтэрнэту, з’явіўся на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі 20 жніўня.
У дакладзе ёсць апісанне бягучай пазіцыі ААН аб стане правоў чалавека online, агляд матэрыялаў Усясветнага саміту па інфармацыйным грамадстве, што адбыўся ў Жэневе ў чэрвені г.г., пазіцыя Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ адносна нейтральнасці Сеціва, заявы Еўракамісіі аб абароне і выкананні правоў інтэлектуальнай уласнасці.
У дайджэсце таксама пададзены агляд становішча ў сферы абароны персанальных дадзеных і доступу да інфармацыі ў Беларусі. У прыватнасці, аналізуецца ступень адкрытасці дзяржаўных органаў у інтэрнэце на падставе даследавання Lawtrend; аналізуюцца змены ў законе “Аб электрасувязі” з пункту гледжання магчымай ліквідацыі манаполіі Белтэлекама і павышэння абароненасці персанальных дадзеных абанентаў; падаюцца некаторыя вынікі даследавання “мовы варожасці” ў анлайн-СМІ Беларусі; ставіцца пытанне пра гарантыі захавання медыцынскай таямніцы грамадзянам Беларусі і г.д.