"Белтэлекам" блакаваў сайт "Хартыя'97" для беларусаў, паведамляе рэсурс


Як паведамляе charter97.org, праблемы з доступам пачаліся прыблізна ў 18.00 14 жніўня. Наведвальнікі паведамлялі ў рэдакцыю, што не могуць зайсці на сайт з Беларусі, але пры выкарыстанні проксі (напрыклад, праз рэжым Opera Turbo або ананімайзеры) сайт быў даступны.

Пад блакаванне трапілі кліенты byfly, "Атлант Тэлекама", "Космаса ТБ", velcom, "МТС", life:), "Белінфанэта" і многіх іншых больш дробных інтэрнэт-правайдараў.

Расследаванне паказала, што блакіроўка ўстаноўленая на шлюзе дзяржаўнай сеткі перадачы даных "Белпак" (структурнае падраздзяленне РУП "Белтэлекам"), праз якую да інтэрнэту падключаныя астатнія правайдары.

Рэдакцыі пакуль не ўдалося звязацца з прадстаўнікамі "Белтэлекама". Прычына блакавання невядомая.

"Раней расійскі магістральны аператар сувязі "Растэлекам" унёс charter97.org у чорны спіс, з-за чаго доступ да "Хартыі'97" знік для ўсіх карыстальнікаў інтэрнэт-правайдараў, у тым ліку і беларускіх, якія падключаныя ў Глабальную сетку праз "Растэлекам". Раскамнягляд унёс некалькі артыкулаў "Хартыі'97" у чорны спіс, аднак пра поўнае блакаванне сайта размова не ішла. Дамен charter97.org не знаходзіцца ў рэестры Раскамнагляду. "Растэлекам" пайшоў далей і поўнасцю блакаваў доступ да нашага сайта. Тады разблакаваць доступ да сайта з Беларусі ўдалося на працягу некалькіх гадзін", — паведамляе рэдакцыя сайта.

Пасля 23.00 доступ аднавіўся, паведамляе nn.by.

 

На гэтую ж тэму:

«Белтелеком» отказался объяснять причины блокировки

Як абысці блакаванне сайта