"Белтэлекам" папярэджвае аб праблемах з доступам у інтэрнэт 15 жніўня
РУП "Белтэлекам" папярэджвае аб магчымых кароткачасовых перапынках у доступе да інтэрнэту па тэхналогіях Wi-Fi і ADSL 15 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аператара.
Перапынкі працягласцю да 15 хвілін у прадастаўленні паслуг "Бесправадны доступ да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi" і "Доступ да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі ADSL" магчымы 15 жніўня з 00.00 да 06.00 на ўсёй тэрыторыі пакрыцця. Таксама ў карыстальнікаў могуць узнікнуць праблемы з доступам да асабістага кабінета.
"Магчымыя кароткачасовыя перапынкі звязаны з правядзеннем работ па абнаўленні апаратнага комплексу", - растлумачылі ў прэс-службе "Белтэлекама".