“Інфармацыйная вайна: нельга скончыць, можна прыпыніць”


Ці змянілася якасць інфармацыйных войнаў? Ці можна не ўдзельнічаць у іх? А калі ўдельнічаць, то як? У гэтых пытаннях спрабавалі разабрацца на прыкладзе ўкраінскіх падзеяў метадолаг Уладзімір Мацкевіч, журналіст Андрэй Аляксандраў і сацыёлаг Таццяна Валадажская.

Вось некаторыя тэзы, якія прагучалі падчас размовы:

А. Аляксандраў: Цяперашнія войны адрозніваюцца ад “старых” тым, што цяпер адносна менш страляюць і больш хлусяць...

Т. Валадажская: Калі першапачаткова інфармацыйная вайна была накіраваная на тое, каб пераконваць сваіх у адным, а праціўніка – у іншым, то зараз мы бачым поўнае нявер’е любым фактам. І можа быць, менавіта такая дэвальвацыя і ёсць сэнс сучаснай інфармацыйнай вайны...

У. Мацкевіч: У плане рускамоўнай аўдыторыі Расія яўна дамінуе на інфармацыйным полі, і не толькі ў самой РФ. Таму і нам, беларусам, і іншым краінам, якія знаходзяцца пад уплывам рускай мовы (Арменіі, напрыклад), ды і украінцам, трэба сур’ёзна падумаць пра стварэнне ўласных рускамоўных каналаў... Прычым, паколькі ў адной асобнай краіны няма рэсурсаў, каб зрабіць такі канал самастойна, такія праекты павінныя быць сумеснымі...

Поўны тэкст дыскусіі апублікаваны на сайце “Лятучага універсітэта”.