"Журналістыка на лецішчы" – у Любові Лунёвай!


Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” працягвае наведваць лецішчы беларускіх журналістаў ды гутарыць з імі пра грады, лес, працу і адпачынак. Гэтым разам гасцей прымала колішняя галоўная спецыялістка па мітынгах, акцыях, затрыманнях і вызваленнях, абаяльная журналістка Любоў Лунёва.

Лецішча колішняй баявой карэспандэнткі “Радыё Свабода”, а цяпер палітычнага аглядальніка “Народнай Волі” месціцца ў самым сэрцы Нарачанскага краю. Мясціны няблізкія, але экалогія тутэйшага наваколля апраўдвае доўгі шлях. Любоў Аляксееўна на ўласнай машыне сустракае нас у курортным пасёлку “Нарач” і імчыць з уключаным кандыцыянерам ва ўласны маёнтак.

Чытаць цалкам + шмат фота...