Канчатковая перамога незалежнай газеты ў судзе


Суд Брэсцкай вобласці адхіліў скаргу зыскоўца, які хацеў прыцягнуць да адказнасці «Брестскую газету» і яе журналістаў.

Як і слуханні ў судзе першай інстанцыі, суд 4 жніўня праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу не паведамляюцца.  

У працэсе бралі ўдзел юрысты ГА «БАЖ», якія выступалі на баку адказчыка.

Нагадаем: суд Ленінскага раёна Брэста 6 чэрвеня адхіліў зыск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да недзяржаўнага выдання: заяўнік патрабаваў спагнаць з “Брестской газеты” і яе журналістаў Марты Мартынюк і Дзмітрыя Босака па 30 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнага ўрону.

Суддзя Алена Карпава пастанавіла адхіліць зыск.

Суд 4 жніўня канчаткова пацвердзіў, што прэтэнзіі да газеты і журналістаў – неабгрунтаваныя.