Ад цікаўнасці да талерантнасці. Размова пра сацыяльную адказнасць журналіста (ФОТА)


Другая Школа талерантнасці для журналістаў адбылася 25-27 ліпеня 2014 г. у Кіеве. 15 нашых калег з рэгіёнаў і Мінска ўзялі ўдзел у штогадовым навучальным мерапрыемстве.

Трохдзённая Школа пад кіраўніцтвам украінскага праваабаронцы і трэнера Аляксандра Вайтэнкі і прафесара Універсітэта Заходняй Англіі ў Брысталі Майка Джэмпсана (MediaWise Ltd.) уключала ў сябе шэраг прэзентацый і дыскусій пра сутнасць паняццяў талерантнасці і правоў чалавека, распаўсюджаных стэрэатыпаў і “мовы варажнечы”, уразлівых сацыяльных груп і іх становішча ў грамадстве.


Аляксандр Вайтэнка


Майк Джэмпсан

Асаблівую ўвагу эксперты надавалі ролі журналістыкі ў абароне правоў чалавека і стварэнні атмасферы талерантнасці. Удзельнікі Школы вучыліся даваць рады стыгме і нецярпімасці журналісцкімі сродкамі. У прыватнасці, абмяркоўваліся асаблівасці асвятлення ў СМІ праблем, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці.

Найбольш цікавыя дыскусіі падчас Школы талерантнасці разгарэліся вакол наступных пытанняў:

- Ці нясе адказнасць інфармацыйная агенцтва за цытаванне абразлівых выказванняў без далейшага каментара рэдакцыі?

- Ці мае журналіст маральнае права пашыраць уласныя стэрэатыпы на сваю аўдыторыю?

- Ці нясе журналіст як адмысловец сацыяльную адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі па-за межамі рэдакцыі, у адпачынку? Ці журналіст застаецца журналістам у асабістым блогу ці ў сацыяльных сетках? Ці мае прытрымлівацца заўсёды агульнапрызнаных стандартаў журналісцкай этыкі?

- Ці нясе рэдакцыя анлайн-выдання адказнасць за “мову варажнечы” ў блогах і каментарах чытачоў?

- Ці можа журналіст прасоўваць ідэі ўніверсальнасці правоў чалавека і роўнасці ў прафесійнай дзейнасці? Дзе праходзіць мяжа паміж журналістыкай і праваабарончым актывізмам?

Удзельнікі Школы пагадзіліся, што неабходна правесці шырокае абмеркаванне пытання сацыяльнай адказнасці журналістаў з калегамі, а таксама кансультацыі з праваабаронцамі і актывістамі ўразлівых сацыяльных груп падчас падрыхтоўкі адпаведных журналісцкіх матэрыялаў.

 

На гэтую ж тэму:

Не создавайте новые мифы. 12 советов журналистам, которые собираются писать об ЛГБТ

Рассказывайте правду такой, какой вы ее увидели