Апошні дзень рэгістрацыі на “БАЖынкі-2014”!!!


Заканчваецца рэгістрацыя на штогадовы карпаратыўны БАЖаўскі фэст, які адбудзецца ў ваколіцах Гомеля 8-9 жніўня.

Сёлета стрыжневае мерапрыемства “БАЖынак” – не спартовае, а творчае. Удзельнікам прапануюць, падзяліўшыся на каманды, падрыхтаваць за адведзены час журналісцкія матэрыялы на зададзеную тэму, якія пасля ацэніць прафесійнае журы.

Але рэчка, шашлык, лазня, выступ этнагурта і танцы таксама будуць!

Не забывайцеся, што ў “БАЖынках” могуць браць удзел толькі сябры ГА “БАЖ”, гатовыя ўдзельнічаць ВА ЎСІХ мерапрыемствах фэсту. Тым, хто зарэгіструецца, дашлюць далейшыя інструкцыі.

Што трэба, каб зарэгістравацца на “БАЖынкі-2014”?

- Запоўніць фармуляр, дзе пазначыць сваё імя і прозвішча, горад, мабільны тэлефон, электронную пошту і год уступлення ў ГА "БАЖ",

- Даслаць фармуляр на адрас alsurovets@gmail.com,

- Заплаціць дабрачынны ўнёсак - 150 000 руб (1 базавая велічыня).

Спосабы аплаты:

1) праз ашчадную касу (ГАТОВАЯ КВІТАНЦЫЯ)

2) у бухгалтэрыю ГА “БАЖ” (вул. Камсамольская, 7-32)

Усе пытанні ці ўдакладненні па арганізацыі і правядзенні фэсту дасылайце на адрас: alsurovets@gmail.com альбо тэлефануйце: (029) 667 30 28.