Круглы стол на тэму “Канцэпцыя антыдыскрымінацыйнага заканадаўства для Беларусі”.

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і сетка “Супраць дыскрымінацыі ў Беларусі” праводзяць 22 ліпеня ў Мінску круглы стол на тэму “Канцэпцыя антыдыскрымінацыйнага заканадаўства для Беларусі”.

На круглы стол запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных установаў, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, навучальных і даследніцкіх установаў, эксперты, журналісты.

Папярэдняя праграма мерапрыемства:

9:30-10:00 Рэгістрацыя.

10:00-10:30 Прывітанне ўдзельнікаў. Актуальнасць тэмы круглага стала (у тым ліку кароткі агляд сітуацыі з дыскрымінацыяй у Беларусі за нядаўні перыяд).

10:30-11:00 Замежны вопыт распацоўкі і рэалізацыі антыдыскрымінацыйнага заканадаўства.

Выступоўцы: Дымітрына Петрова (Вялікабрытанія), Вадім Полешчук (Эстонія)

11:00-11:30 Перапынак.

11:30-13:30 Прадстаўленне і абмеркаванне праекта канцэпцыі антыдыскрымінацыйнага закона для Беларусі (тэрміны, механізмы і органы абароны ад дыскрымінацыі).

13:30-14:30 Адвакацыя антыдыскрымінацыйнага заканадаўтсва ў Беларусі. Падсумаванне.

14:30 Абед.

Для ўдзелу дашліце, калі ласка, да 12:00 21 ліпеня на адрас office@belhelcom.org заяўку з тэмай “KS AD zakon”, у якой пазначце Вашае імя, арганізацыю, кантакты (эл.адрас, маб.тэл.) і месца знаходжання. Калі Вы не ў Мінску, і Вам патрэбная дапамога з праездам і/альбо начлегам (толькі з 21 на 22 ліпеня), абавязкова адзначце гэта ў заяўцы.

Дакладнае месца правядзення мерапрыемства будзе паведамленае ўдзельнікам пазней.