Віншуем Валянціна Жданко з юбілеем!


Сёння – 50 гадоў Валянціну Жданко, беларускаму журналісту, сябру ГА «БАЖ», супрацоўніку Радыё Свабода, аўтару кнігі «Лісты на Свабоду», вядучаму штотыднёвай перадачы «Паштовая скрынка 111», лаўрэату прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра жадае спадару Валянціну моцнага здароўя, невычэрпных крыніц натхнення, любові блізкіх, павагі калег і цікавых лістоў ад слухачоў “Свабоды”!