Сучасная інфармацыйная вайна: урокі ўкраінскіх падзеяў для Беларусі
Панэльная дыскусія, 7.07.2014
Падзеі апошняга часу ва Ўкраіне і вакол яе, якія суправаджаюцца ня толькі вайсковымі дзеяньнямі на тэрыторыі суседняй краіны, але і сапраўднай інфармацыйнай вайной, разгорнутай Расеяй на ўсёй постсавецкай прасторы, рубам ставяць пытаньне пра стан інфармацыйнай бясьпекі Беларусі.
Ці ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы нашай краіны знаходжаньне пераважнай большасьці насельніцтва ў расейскім “інфармацыйным полі”?
Якім чынам дзяржава і грамадзтва могуць і павінны супрацьстаяць розным формам замежнай інфармацыйнай агрэсіі?
Якія ўрокі мусіць вынесьці для сябе Беларусь, у пляне інфармацыйнай бясьпекі, з падзеяў ва Ўкраіне?
На гэтыя ды іншыя пытаньні будуць шукаць адказ удзельнікі панэльнай дыскусіі, арганізаванай Партыяй БНФ на тэму “Сучасная інфармацыйная вайна: урокі ўкраінскіх падзеяў для Беларусі”.
У дыскусіі возьмуць удзел:
Паўлюк Быкоўскі – медыя-аналітык, журналіст штотыднёвіка “Белорусы і рынок”;
Дзяніс Лаўнікевіч – аглядальнік выданьня “БДГ. Деловая газета”, уласны карэспандэнт “Газета.Ru” у Беларусі;
Андрэй Паротнікаў – спецыяліст па пытаньнях бясьпекі, кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog
Мадэратар: Ігар Лялькоў – гісторык, намесьнік старшыні Партыі БНФ, старшыня Інфармацыйнай камісіі Партыі БНФ.
Дыскусія адбудзецца 7 ліпеня 2014 г. (панядзелак) у Сядзібе Партыі БНФ (г. Менск, вул. Чарнышэўскага 3). Пачатак – а 18:00.