Прэзентацыя гадавіка «Вілейскі павет»

Наша Ніва
28 чэрвеня (субота) у кнігарні «Галіяфы» (вул. Валгаградская, 6) адбудзецца прэзентацыя гісторыка-краязнаўчага гадавіка. У імпрэзе возьмуць удзел ураджэнцы Вілейшчыны: гісторык Сымон Барыс, бард Алесь Наркевіч, краязнаўца Сяргей Макарэвіч. Паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч правядзе аўтограф-сесію: ён адзін з аўтараў «Вілейскага павета», а таксама нядаўна ў яго перакладзе выйшла кніга Вільгельма Гаўфа «Карлік Нос».

Пачатак а 13.00.

«Вілейскі павет» знаёміць з гісторыяй пэўнага рэгіёна — Вілейшчынай. Гэта пляцоўка для даследчыкаў — падзяліцца сваімі адкрыццямі, а для чытачоў — атрымаць займальнае і пазнавальнае чытанне пра край.

На старонках першага выпуску публікуюцца матэрыялы пра паўстанне Каліноўскага ў Вілейскім павеце; злачынствы лясных бандытаў падчас Другой сусветнай вайны; паганскія памяткі ў раёне; шмат чаго іншага.