Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World»
У выдавецтве «Рыфтур» па-беларуску і ў англійскім перакладзе (Джым Дынглі, Барыс Жукаў і Вольга Калацкая) выйшла новае выданне кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World». Пятнаццаць эсэ пра родны горад аўтара суправаджаюцца некалькімі сотняў гістарычных ілюстрацый і сучасных фотаздымкаў Сяргея Плыткевіча.
Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца ў аўторак, 24 чэрвеня, у Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.
Апрача аўтарскага калектыва ўдзел возьмуць фундатар кнігі Павел Бераговіч і музыкі з гурту «Літы Талер».
Пачатак а 16-й гадзіне. Уваход вольны.