Літаратурная кавярня ў COFFEEBOX
Пачатак: 18.06 (19:00)
Coffeebox
(, вул. Суражская 4)
Кожную сераду а сёмай мы праводзім літаратурную сустрэчу ў кавярні, дзе паэты чытаюць вершы. Літкавярня – гэта магчымасьць для слухача даведацца пра аўтараў, а аўтарам знасьці свайго слухача,а магчыма і атрымаць крытычны водгук ад філёлягаў. Мы ставім сваёй мэтай распавесьці людзям, што існуюць ня толькі беларускамоўныя добрыя і таленавітыя аўтары, але і дзьвюмоўныя, і рускамоўныя. Розныя.
Уваход каштуе кубак кавы ці гарбаты – на ваш густ.