«Пазбяганне “мовы нянавісці” ў медыяпрадукцыі як сацыяльная адказнасць журналіста» (Да 6 чэрвеня)


Ініцыятыўная група “Журналісты за талерантнасць” запрашае на семінар на тэму «Пазбяганне “мовы нянавісці” ў медыяпрадукцыі як сацыяльная адказнасць журналіста».

Мерапрыемства адбудзецца 7 чэрвеня (субота) ў Гродне з 11.00 да 14.00. Для рэгістрацыі не пазней за 6 чэрвеня неабходна накіраваць ліст з указаннем СМІ або пазнакай “журналіст-фрылансер” і кантактнымі дадзенымі (мабільны тэлефон, скайп) па электронным адрасе: o.razhkov@gmail.com.

Падчас семінара ўдзельнікі:

– паглыбяць свае веды пра паняцці “дыскрымінацыя”, “стэрэатып”, “мова нянавісці”;

– пазнаёмяцца з асноўнымі відамі сацыяльнай дыскрымінацыі – эйджызм, расізм, гамафобія, рэлігійная нецярпімасць, сэксізм і інш.;

– навучацца вызначаць праявы “мовы нянавісці” ў матэрыялах СМІ;

–абмяркуюць ролю СМІ ў сучасным соцыюме і межы сацыяльнай адказнасці журналіста.

 

Праграма семінара ўключае ў сябе наступныя складнікі:

– Уводзіны ў тэму – трэнінгавы інтэрактыўны фармат;

– Праца з канкрэтнымі прыкладамі;

– Дыскусія.

 

Па выніках семінара плануецца стварэнне рэгіянальнай суполкі спецыялістаў па маніторынгу праяваў “мовы нянавісці” ў мясцовых СМІ.