Год безь Юрася Бушлякова
Год таму ня стала нашага калегі, журналіста і філёляга Юрася Бушлякова.
Ён памёр летась 4 чэрвеня на 41-м годзе жыцьця. У Юрася засталіся бацькі, каханая жанчына, малы сын. Ужо пасьля ягонай сьмерці ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова». Яна разышлася надзвычай хутка, наклад давялося дадрукоўваць.
Сёньня а 9-й гадзіне ў грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа ў Менску (вуліца Арджанікідзэ, дом 6) адбудзецца памінальная імша па Юрасю. Потым сваякі і сябры наведаюць ягоную магілу на Паўночных могілках Менску.
«Дзень стагодзьдзя» Юрася Бушлякова
Маці Юрася Бушлякова Элеанора Яўсееўна перадала ў рэдакцыю Свабоды запісы перадачы «Дзень стагодзьдзя», якая выходзіла на Беларускім тэлебачаньні ў 90-я гады.
Пішам беларускую дыктоўку! Чытае Юрась Бушлякоў
Летась за некалькі месяцаў да сьмерці Юрась Бушлякоў дыктаваў праз сайт Свабоды агульнабеларускую дыктоўку — «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.
Успамін пра Юрася
Беларускі паэт і перакладнік Макс Шчур, які жыве ў Празе, зрабіў мэмарыяльны відэаролік пра Юрася Бушлякова.
Сьветлы чалавек Юрась Бушлякоў
Спэцыяльная перадача «Свабода бяз гальштукаў», прысьвечаная Юрасю Бушлякову, якая выйшла ў эфір на сайце Свабоды пасьля ягонай сьмерці.