Прэзентацыя "Хронікі палітычнага тэрору"

Шаноўныя калегі! Запрашаем на прэзентацыю кнігі. Таксама будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі.

6 чэрвеня а 17-й гадзіне ў сядзібе БНФ адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрэя Аляхновіча і Сяргея Дубаўца “Хронікі палітычнага тэрору. Крупскі рэгіён. 1918-2008”. Даведнік утрымлівае звесткі пра больш чым 2000 рэпрасаваных Крупскага і Халапенічскага рэгіёну, а таксама тэксты Сяргея Дубаўца, напісаныя да 20-ці годдзя адкрыцця праўды пра Курапаты.

Выданне ўтрымлівае шмат інфармацыі і фактаў з архіваў спецслужбаў, якія публікуюцца ўпершыню. У кнізе шмат аўтэнтычных фотаздымкаў, якія таксама публікуюцца ўпершыню, – гэта фота расстраляных людзеі і іх сем’яў.

Аўтар-укладальнік – даследчык з Крупак, сябра сойму Партыі БНФ Андрэй Аляхновіч, рэдактар Сяргей Дубавец.