У Мінску развіталіся з Генадзем Бураўкіным (фотарэпартаж)


У мінскім саборы Святых Пятра і Паўла прайшло развітанне з паэтам і грамадскім дзеячам, былым намеснікам міністра культуры і друку Беларусі, колішнім кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Бураўкіным.

Удзел у развітанні, што цягнулася больш двух гадзінаў, прынялі некалькі тысяч чалавек. Пасля адпявання паэта ў саборы адбылася грамадская паніхіда, цягам якой да прысутных звярнуліся Станіслаў Шушкевіч, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў ды іншыя.

З прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці ўдзел у развітанні ўзялі Аляксандр Старыкевіч, Святлана Калінкіна, Іосіф Сярэдзіч, Валянцін Жданко, Анатоль Гуляеў, Эдуард Мільнікаў, Уладзімір Дзюба і іншыя.

Пахаваны Генадзь Бураўкін быў на Усходніх могілках сталіцы.