Памёр Генадзь Бураўкін


Раніцай 30 траўня на 78-ым годзе жыцьця памёр паэт і дзяржаўны дзеяч Генадзь Бураўкін.

Бураўкін памёр у Менску ва ўласнай кватэры. Апошні час ён хварэў на анкалягічнае захворваньне.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна (цяпер вёска Тродавічы) Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў аддзяленьне журналістыкі філфаку БДУ (1959).

Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газэце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць».

З 1978 году — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні.

У студзені 1990 у Вярхоўным Савеце 11-га скліканьнеябыў адным з дэпутатаў, якія дамагаліся прыняцьця Закону аб мовах.

У 1990 атрымаў прызначэньне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН. Пасьля вяртаньня, у 1994-1995 гадах быў намесьнікам міністра культуры і друку. У 1995-2001 гадах працаваў у часопісе «Вожык». Аўтар больш двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і ўсе калегі выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім Генадзя Бураўкіна. Смуткуем разам з вамі.

Развітанне з Генадзем Мікалаевічам Бураўкіным адбудзецца 31 мая з 11.30 у мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4).

 

БАЖная персона Генадзь БУРАЎКІН: “…І тады Машэраў рэзка спытаў: “Я маю права на асабістую просьбу?..”

Генадзь Бураўкін вачыма сяброў (фотападборка)

Бураўкін на "Свабодзе"