Запрашаем на ўручэнне ўзнагарод журналісцкага конкурсу «Жыццё пад сэрцам»


«Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» запрашаем на ўручэнне ўзнагарод пераможцам і ўдзельнікам журналісцкага конкурсу «Жыццё пад сэрцам».

3 чэрвеня па адрасе г.Мінск, вуліца Старавіленская,131 адбудзецца ўручэнне ўзнагарод пераможцам і ўдзельнікам конкурсу журналісцкіх матэрыялаў «Жыццё пад сэрцам». Пачатак мерапрыемства а 18.00.

Таксама падчас мерапрыемства запланаваныя выступы спецыялістаў, прэзентацыя дзейнасці і планаў грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў».

Нагадаем, конкурс «Жыццё пад сэрцам» быў абвешчаны 20 сакавіка і ахоплівае аўтарскія матэрыялы на тэму абароны пачатага жыцця, якія былі напісаныя ці апублікаваныя з 1 чэрвеня 2013 года па 15 траўня 2014-га.

Запрашаем!