У Беларусь не пусцілі брытанскага журналіста Джонатана Рагмана


Журналіста брытанскага тэлеканала Channel 4 News Джонатана Рагмана не пусцілі ў Беларусь. "Мне забаранілі ўязджаць у Беларусь. Знялі з цягніка і выправадзілі. Рэжым Лукашэнкі будзе ў цэнтры ўвагі сёння ўвечары на канале Channel 4 News", – піша журналіст у сваім акаўнце ў "Твітэры".

"Няхай прыходзяць, хай глядзяць, мы не будзем нічога хаваць, казаў Лукашэнка 22 красавіка. Тады чаму мяне выкінулі з Беларусі?" –- задае пытанне Рагман.

Раней у Беларусь на хакейныя матчы не пусцілі кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Оstgruppen Марціна Углу, а таксама двух нарвежскіх палітыкаў – лідэра "Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі" Эміля Андрэ Эрстада і міжнароднага дарадцы арганізацыі Лінэ Нордхавг. 12 мая стала вядома, што на чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску не пусцілі польскага дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага.

Д. Рагман. Фота channel4.com

БАЖ: Паводле даведкі Channel 4Джонатан Рагман спецыялізуецца на пытаннях знешняй палітыкі, тэрарызму і міжнароднага развіцця. Ён перадаваў рэпартажы з рэвалюцый і паўстанняў у Сірыі, Егіпце, Лівіі, Тунісе і Бахрэйне, асвятляў праблемы голаду ў Самалі, крызісу еўразоны, землятрусу на Гаіці і інш. Раней ён займаў пасаду вашынгтонскага карэспандэнта праграмы і карэспандэнта па пытаннях бізнэсу. Яго рэпартажы з Паўночнай Амерыкі, Вялікабрытаніі, Азіі і Афрыкі заваявалі некалькі ўзнагарод. Джонатан далучыўся да Channel 4 News ў 1999 годзе. Ён з'яўляецца аўтарам кнігі "Дзеці Атацюрка: Турцыя і курды" і раней працаваў у якасці карэспандэнта BBC і The Guardian у Турцыі.

 

На гэтую ж тэму:

Швейцарскі журналіст: “Нідзе больш не бачыў такога кантролю”

Фінскія тэлежурналісты: Ментальная дыстанцыя паміж Фінляндыяй і Беларуссю – вялізная

Расейскія СМІ пішуць пра «пекла» для працы журналістаў на хакеі