Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці Элеаноры Язерскай
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску праводзіць праверку па факце смерці вядомай беларускай тэлевядучай Элеаноры Язерскай.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку", цела Язерскай было знойдзена 16 мая ў яе мінскай кватэры. Згодна з папярэднімі высновамі, тэлевядучая памерла ад сардэчнай недастатковасці. Дакладная прычына смерці стане вядомая пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы.
Элеанора Язерская нарадзілася 8 ліпеня 1946 года. Доўгія гады працавала ў Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, была радыё- і тэлевядучай. Лічылася адной з самых экстравагантных жанчын беларускага бамонду — была намінаваная ў топ-50 самых стылёвых і паспяховых асоб Мінска.
На гэтую ж тэму: