Свабодны фэст

Будзьма разам!

Пачатак: 21.05 (18:00)
клюб «Re:Public»
(Мінск, вул. Прытыцкага, 62)




21 траўня ў клюбе «Re:Public» адбудзецца «Свабодны фэст». З нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода дорыць прыхільнікам беларускага року вялікую сьвяточную імпрэзу з удзелам маладых і ўжо добра вядомых беларускамоўных гуртоў.

Хэдлайнэрам фэстывалю стане легендарны беларускі гурт «Крама», таксама выступяць Пётар Клюеў Band, гурты «Hurma», «Haina», «Recha», «Leibonik» і Сяргей Башлыкевіч.

Уваход на «Свабодны фэст» будзе бясплатны. Пачатак а 18-й гадзіне.

Першыя 50 чалавек, якія прыйдуць да пачатку імпрэзы, атрымаюць фірмовыя саколкі, флэшкі ці іншыя падарункі ад Радыё Свабода.