Семінар па бяспецы журналісцкай дзейнасці (Вільня, да 10 чэрвеня)
Сябраў ГА «БАЖ» запрашаюць да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы журналісцкай дзейнасці. Ён адбудзецца 17–21 чэрвеня ў Вільні.
Пажаданая наяўнасць Шэнгенскай альбо літоўскай нацыянальнай візы.
Трэнінг ладзіць Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, а інфармацыйным партнёрам выступае ГА «БАЖ».
Усім, хто жадае паўдзельнічаць у семінары, але не мае візы, трэба да 26 мая (уключна) выслаць на адрас press@baj.by ліст з пазнакай «Бяспека». Той, хто мае візу, можа дасылаць заяўку да 10 чэрвеня.
У заяўцы напішыце, калі ласка, свае імя, прозвішча (лацінкай), год нараджэння, месца працы, дачыненне да медыйнай дзейнасці, кантактную інфармацыю. Абавязкова ўказвайце сяброўства ў ГА «БАЖ».